Вынікі дня: 1) Апынулася, што Лізі (нашая котка) зьяўляецца непасрэдным нашчадкам (хаця б ідэйным) сумнавядомага абсалютыста Гая Фокса і завяршыла ягоную чорную справу - разбурыўшы Біг Бэн. 2) Нехта сёньня скраў інстаграм-акаўнт футбольнай каманды, у якой я гуляю і які ўласнаруч вёў - "malanka_afc". Не пасьпеў і 100 падпісантаў набраць( і так, каму спатрэбіўся акаўнт аматарскай футбольнай каманды?! 3) Чарговы раз пераканаўся ў нахабнасьці "служкаў закона". Некалькі тыдняў таму пад нашымі вокнамі разнеслі аўтобусны прыпынак. Нейкі сьледчы хадзіў па кватэрах і жонка вырашыла даць тлумачэньні, што нічога не бачыла. Дык яны цяпер яе выклікаюць у "сьледчы камітэт" і нагла хлусяць па тэлефоне аб неіснуючых працэсуальных нормах і ў дадатак вельмі вульгарна размаўляюць, не называючы прозвішча, чын і г.д... 4) Другакласьнік вытлумачыў невялікую патасоўку ў калідоры тым, што (увага!!!) быў у стане афекта! Увесь вечар клеіў мадэль самалёта і адпаведна быў бледны, нібыта крэйда... Не разумеў, што адбываецца...

Теги других блогов: инстаграм кот служба закона