Ці вы заплюшчваючы вочы ўжо бачыце вераніцы "опцімусаў праймаў", упрыгожаных ліхтарыкамі, якія прывозяць сьвята? Ці ўдыхаеце марозныя водары аранжавага колера? А я вось хацеў прапанаваць падгледжаны сьвяточны Бууук-Кросінг. Толькі такі сапраўдны і паштовы, без савецкага барахла, ад якога проста хочацца пазбавіцца! Увогуле, мне здаецца, што ў такія сьцюдзёныя вечары кніга можа стацца добрым сябрам і нават суразмоўцаў. Асабліва, калі гэта добрая кніга, якая ўразіла вас, ад якой няпроста і ня хочацца пазбаўляцца, якой я вам прапаную падзяліцца. Што трэба зрабіць? а) Пажадаць падзяліцца добрай кнігай, якая моцна вас уразіла з іньшым і верагодней за сўё незнаёмым чалавекам. б) адзначыцца ў каментах "Я ўдзельнічаю" ці проста "+" в) выслаць ваш нумар ці адрэс, на які вы будзеце чакаць кнігу ад іньшага ўдзельніка. г) атрымаць адрэсу і па ёй выслаць сваю "добрую кнігу" на Сьвята. Не забудзьцеся на прыгожую ўпакоўку і канешне было б класна ўкласьці невялікую паштоўку ці нават ліст, чаму вы дзеліцеся менавіта гэтай кнігай.

Теги других блогов: кнігі сьвята Бууук-Кросінг